РУ БЕ EN DE AR PL FR

Славутыя землякі

Гонар зямлі Пагосцкай

 

Ешчанка Людміла Сямёнаўна – беларускі хімік-арганік, доктар тэхнічных навук, прафесар. Ёй належаць навуковыя працы па хіміі і тэхналогіі фасфатаў металаў. Распрацавала спосабы атрымання каталізатараў, сарбентаў, носьбітаў каталітычна актыўных рэчываў на аснове сітавінных матэрыялаў новага тыпу – ксерагеляў і каркасных (цэалітнага тыпу) фасфатаў металаў.

 

 

 

 

 

 

Ермаловіч Якуб (Якаў Сідаравіч) – беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў і аповесцяў “Душа чалавека”, “Родная зямля”, “Твар у твар”, След на зямлі” і інш.

 

 

 

І Ермаловіч тут, Якуб,

Пакінуў след навек:

Зямляк, пісьменнік, педагог

І проста – Чалавек.

 

 

Вось ужо шмат гадоў званне “Першы камбайнер-тысячнік” заваёўвае знакаміты на ўвесь Бярэзінскі раён механізатар ААТ “Пагосцкі” Кашлачоў Вячаслаў Аляксеевіч.

Ён вырас на зямлі, сярод палёў,

Ён змалку бачыў працу хлебаробаў,

Каштоўнасць ведае вялікасці хлябоў

І кожнага зярнятка паасобку.